Previous Entry Share Next Entry
Адкрыццё сезона: 13 кастрычніка ў Салтайме
kot-szkilet
vika_trenas wrote in blues_by
“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ
прадстаўляюць

akryccio_sezona_13-10

АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА

13 кастрычніка 2012 (субота)
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

Таццяна БЕЛАНОГАЯ (акустыка)
ВЕРАСЕНЬ (інтэлектуальны рок)
CASUS (блюз-рок)
МАКСІМОВІЧ (блюз-рок, хард-рок)

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮ стартаваў у мінулым годзе. Сезон 2013 абяцае незабыўнае знаёмства з добрай гітарнай музыкай нацыянальнага разліву, адкрыццё новых яркіх імёнаў, і, канечне, сустрэчы з даўнімі сябрамі праекта – музыкантамі, чые выступы запалілі сэрцы наведнікаў і ўзарвалі танцпол. На Адкрыцці Вас чакаюць любімыя выканаўцы – Таццяна Беланогая і гурт ВЕРАСЕНЬ, а таксама “знаёмыя незнаёмцы” -- гурт CASUS (Мар’іна Горка) і ўлётны малады калектыў МАКСІМОВІЧ (Беразіно).

Замова квіткоў:
+375 29 640 09 38 (velcom)
+375 25 622 95 03 (life:)
+375 33 360 60 29 (МТС)

Кошт 30 тыс. папярэдне, 35 тыс. у дзень канцэрта.

Кожнаму наведніку з прозвішчам Максімовіч – прыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

?

Log in