Песня "Мора зімы" Юрыя Несцярэнкі ў хіт-парадзе -- слухаем і галасуем!
Xameleon
vika_trenas
Сінгл "Мора зімы" музыканта, лідара гуртоў White Night Blues і Nestary Band Юрыя Несцярэнкі нядаўна быў прэзентаваны на Тузіне Гітоў. Гэта ўжо трэці сінгл, які анансуе яго новы беларускамоўны альбом "Аэрапланы ў вырай".

nesciarenka

Напрыканцы мінулага года меламаны змаглі пачуць і ацаніць яшчэ дзве абсалютна новыя песні -- "Аэрапланы ў вырай" і "Пэўныя знакі".

Кампазіцыя "Мора зімы" напісана на верш вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Пра свой новы альбом, які рыхтуецца ўжо каля пяці гадоў, і пра "Мора зімы" музыкант распавядае тут: http://tuzin.fm/performer/mp3/581/mora-zimy.html. Там жа, напрыканцы артыкула, можна паслухаць гэты трэк.

З 21 лютага па 7 сакавіка песня "Мора зімы" ўдзельнічае ў хіт-парадзе на Тузіне гітоў: http://tuzin.fm/gitparad.html.

Запрашаем Вас паслухаць і ацаніць творчасць Юрыя.

Галасаваць можна кожны дзень, аднак для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце вось па гэтай спасылцы: http://tuzin.fm/login.html.

Сольны канцэрт гурта "ВЕРАСЕНЬ" 13 лістапада
ja na fotasesii
vika_trenas
“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ
прадстаўляюць
Верасень copie
ВЕРАСЕНЬ У ЛІСТАПАДЗЕ

13 лістапада 2012 (аўторак)
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

Сольны канцэрт гурта «ВЕРАСЕНЬ»
(інтэлектуальны рок)

Спецыяльныя госці:
Дзяніс БАЛАХОНАЎ
Алег ЗМУШКА

Праект “Штомесяц 13-га па-беларуску” (пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!” і прома-групы ВЮ) распачаты ў мінулым годзе. Серыя канцэртаў знаёміць публіку з нацыянальнай гітарнай музыкай. 13 лістапада Вольга АКУЛІЧ і гурт “ВЕРАСЕНЬ” выступяць з сольным канцэртам.
Упершыню за апошнія два гады прагучыць акустычная праграма -- песні з альбома “Трохкутнік” -- з удзелам Алега Змушкі. Акрамя таго, калектыў прадставіць вялікую праграму ў электрычнасці (у тым ліку трэкі з кружэлкі “Другі”), а таксама некаторыя новыя кампазіцыі.
Спецыяльныя госці: Алег Змушка (гітара) і Дзяніс Балахонаў (гітара, губны гармонік).

Замова квіткоў:
+375 29 640 09 38 (velcom)
+375 25 622 95 03 (life:)
+375 33 360 60 29 (МТС)

Кошт 30 тыс. папярэдне, 35 тыс. у дзень канцэрта.
Першыя 10 пакупнікоў квіткоў атрымаюць у падарунак CD-дыск з альбомам “Трохкутнік”.

Адкрыццё сезона: 13 кастрычніка ў Салтайме
kot-szkilet
vika_trenas
“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ
прадстаўляюць

akryccio_sezona_13-10

АДКРЫЦЦЁ СЕЗОНА

13 кастрычніка 2012 (субота)
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

Таццяна БЕЛАНОГАЯ (акустыка)
ВЕРАСЕНЬ (інтэлектуальны рок)
CASUS (блюз-рок)
МАКСІМОВІЧ (блюз-рок, хард-рок)

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮ стартаваў у мінулым годзе. Сезон 2013 абяцае незабыўнае знаёмства з добрай гітарнай музыкай нацыянальнага разліву, адкрыццё новых яркіх імёнаў, і, канечне, сустрэчы з даўнімі сябрамі праекта – музыкантамі, чые выступы запалілі сэрцы наведнікаў і ўзарвалі танцпол. На Адкрыцці Вас чакаюць любімыя выканаўцы – Таццяна Беланогая і гурт ВЕРАСЕНЬ, а таксама “знаёмыя незнаёмцы” -- гурт CASUS (Мар’іна Горка) і ўлётны малады калектыў МАКСІМОВІЧ (Беразіно).

Замова квіткоў:
+375 29 640 09 38 (velcom)
+375 25 622 95 03 (life:)
+375 33 360 60 29 (МТС)

Кошт 30 тыс. папярэдне, 35 тыс. у дзень канцэрта.

Кожнаму наведніку з прозвішчам Максімовіч – прыз ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Канцэрт "ПЯТНІЦА-13", Салтайм
ja na fotasesii
vika_trenas
“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ
прадстаўляюць

ПЯТНІЦА-13

13 красавіка 2012
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

Рокаш (фольк-рок)
Верасень (інтэлектуальны рок)
Maddy Daddy Band (луізіянскі блюз)



Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮRead more...Collapse )

“ПРЫЗНАННІ” ў розных стылях: канцэрт 13 лютага
ja na fotasesii
vika_trenas
“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ
прадстаўляюць
Канцэрт да Дня Святога Валянціна

“ПРЫЗНАННІ” ў розных стылях



13 лютага 2012 (панядзелак)
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
19.00

Паліна Рэспубліка (бард)
“Нельга Забыць” (акустык-рок)
“ВЕРАСЕНЬ” (рок)
“White Night Blues” (блюз)
“3-Zna” (альтэрнатыўны рок)

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі “Штомесяц 13-га па-беларуску” пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”) і прома-групы ВЮ да Дня Святога Валянціна паказвае, як можна прызнацца ў каханні ў розных музычных стылях. У цэнтры ўвагі “Прызнанняў” – усё багацце гукавой палітры, усе выяўленчыя магчымасці Гітарнай Музыкі.

Замова квіткоў
+375 29 640 09 38 (velcom),
+375 25 622 95 03 (life:),
+375 29 560 77 93 (МТС)

Кошт 20 тыс. папярэдне, 25 тыс. у дзень канцэрта

Аўтар ідэі – Віка Трэнас, e-mail: trenas007@gmail.com
http://vika-trenas.livejournal.com/

Менеджэр праекта – Юлія Новік, http://interviewsculture.wordpress.com

Дызайн афішы Алена Босава

Special Event гурта «Верасень»
ja na fotasesii
vika_trenas
13 студзеня 2012 года

У межах серыі канцэртаў “Штомесяц 13-га па-беларуску” у клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасці 131/1) праходзяць выступы беларускамоўных рок-каманд. Але 13 студзеня 2012 года прапануем вам наведаць Special Event (спецыяльную падзею) гурта “Верасень”.



З нагоды дня народзін гітарыста гурта "Верасень" Арцёма Лабіна і амаль дня народзін вакалісткі Вольгі Акуліч вечар 13 студзеня (дарэчы, яшчэ і Стары Новы Год, і пятніца, трынаццатае!) будзе мець незвычайны фармат. Вас чакае выступ гурта "Верасень", а таксама цікавая музычная праграма ад сяброў: сюрпрыз ад Таццяны Беланогай, блюзавы сэт ад гурта Long Way, вогненны луізіянскі блюз (танчаць усе!) ад Maddy Daddy Band, прывітанне ад блюз-рок каманды "На Узлёт" і джэм напрыканцы.

...І мы зусім забылі, што гурт "Верасень" гэтым вечарам прадставіць студыйную міні-плытку з новымі песнямі...

Кошт квіткоў: 25 тыр. папярэдне, 30 тыр. у дзень канцэрта.

Папярэдняя замова квіткоў - (029) 640 09 38, (025) 622 95 03

Пачатак а 19-й!!! І без затрымак - пачнем своечасова, бо праграма немалая!

Уваход асобам з музычнымі інструментамі - бясплатны. Наяўнасць кветак і падарункаў права на зніжкі не дае, але катэгарычна вітаецца!

Вечер "Blues Before Christmas"
Меламан
vika_trenas
22.12.2011 рок-бар "Doodah King" (Берсона, 14) представляет
Вечер "Blues Before Christmas"

В программе:

DEVIL DANDIES (Rhythm'n'blues)
MADDY DADDY BAND (Zydeco Blues)
BLUESMOBILE (Blues Rock)
http://vkontakte.ru/bluesmobile
LONG WAY (Blues Rock)
CROSS B BAND (Texas Blues)
THE ROAD DOGS (Blues Rock)
Начало в 20.00
Справки по тел. +37529103-1000

20 мая канцэрт "Рытмы і рыфмы": Беланогая, Несцярэнка, Шалкевіч
ja na fotasesii
vika_trenas
20 мая 2010 года (чацвер) у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) адбудзецца вечар сучаснай беларускай песні і паэзіі “Рытмы і рыфмы” з удзелам вядомых музыкантаў Таццяны Беланогай, Юрыя Несцярэнкі і Віктара Шалкевіча. Вядучы мерапрыемства — Мюр Фарыдовіч. Спецыяльны госць — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак у 19.00.
Кошт квітка 15.000. Набыццё квіткоў у распаўсюдніка +375 29 560 77 93, +375 29 135 44 95.



Read more...Collapse )

WHITE NIGHT BLUES фан-клуб
ja na fotasesii
vika_trenas
Группа WHITE NIGHT BLUES теперь Вконтакте: http://vkontakte.ru/club9499167.

Сяржук ТРУХАНОВІЧ: Паміж "Крамай" і "Палацам"
Меламан
vika_trenas
На беларускім этнічным сайце "Родныя Вобразы" http://rv-blr.com/ апублікавана інтэрв’ю з Сяржуком Трухановічам: «Паміж “Крамай” і “Палацам”» http://rv-blr.com/biography/interview_view/273.

Сяржук – знакаміты беларускі гітарыст, удзельнік гуртоў “Крама” і “Палац”, таксама выпусціў два сольныя альбомы. У гутарцы з Юрыем Несцярэнкам Сяржук распавёў пра сваю музычную дзейнасць, сольныя праекты, пра свой удзел і свае адносіны да фестывалю гітарыстаў “Грыфаманія”. Таксама расказаў пра працу над сваім трэцім сольным альбомам і пра планы на бліжэйшую будучыню.

Гэтае інтэрв’ю працягвае новую музычную рубрыку http://rv-blr.com/biography/view/1043 -- аўтарскі журналісцкі праект блюзмэна, лідэра гурта "White Night Blues" Юрыя Несцярэнкі. Чытайце толькі на "Родных Вобразах"!



Сяржук Трухановіч з Юрыем Несцярэнкам на фестывалі “Грыфаманія-2006”.

?

Log in

No account? Create an account